Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: гімн гораду будзе гучаць на расейскай мове


Радыё Свабода На сэсіі Берасьцейскага гарадзкога савету дэпутатаў зацьверджаны музыка і словы да гімну гораду, які ўпершыню афіцыйна прагучыць 28 ліпеня.

На папярэдняй сэсіі дэпутатам былі прапанаваныя чатыры варыянты гімну, але ніводзін зь іх (у тым ліку і той, што быў напісаны адначасова на расейскай і беларускай мовах) не атрымаў неабходнай колькасьці галасоў.

Дапрацаваны варыянт гімну на расейскай мове быў прапанавы зноў і ўхвалены дэпутатамі. Мяркуецца, што 28 ліпеня ў часе гарадзкога сьвята, якое прымеркаванае да дня вызваленьня Берасьця ад фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца прэзэнтацыя новага гімну.

• Тагачасныя дэпутаты шкадуюць, што не пасьпелі прыняць новы гімн Беларусі, 19.09.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG