Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нясьвіж: Насту Азарку выклікаюць у пракуратуру


Любоў Лунёва Сёньня ў менскую абласную пракуратуру выклікаюць актывістку Маладога фронту зь Нясьвіжу Насту Азарку. Наста зьяўляецца фігуранткай у крымінальнай справе супраць рэгіянальных актывістаў Маладога фронту за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Маладафронтаўцы не выключаюць, што сёньня дзяўчыне прад’явяць абвінавачаньне. Суду па гэтым самым артыкуле чакае салігорскі маладафронтавец Іван Шыла, у Баранавічах працягнутае сьледзтва ў справе Яраслава Грышчэні.

• Нясьвіж: затрымана Наста Азарка, 03.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG