Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альгерд Бахарэвіч: “Пісьменьнік мае права на ўцёкі...”


Валер Каліноўскі, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровымі гасьцямі – беларускія літаратары. Сёньня свае творы чытаў Альгерд Бахарэвіч.

Каліноўскі: Вы чыталі прозу – гэта, напэўна, больш складана, чым чытаць вершы?

Бахарэвіч: Так, я чытаў прозу, але для мяне гэта зусім не складана, у мяне вялікі досьвед у гэтай справе. Гэта па-першае. А па-другое, я стараюся, каб у маёй прозе было як мага больш паэзіі. Мне здаецца, яна вельмі арганічна прагучала.

Каліноўскі: Пра што было ваша апавяданьне, і чаму вы абралі менавіта яго?

Бахарэвіч: Ну, пра што яно было, я распавядаць ня буду. Гэтае апавяданьне было перакладзенае на чэскую мову, было тут калісьці апублікаванае. Відаць, гэтае апавяданьне найбольш рэпрэзэнтуе маё стаўленьне да беларускага грамадзтва, да беларускіх праблемаў. Я ж не палітычны аўтар...

Каліноўскі: Калі вы хацелі нешта данесьці да чэскай публікі, ці лічыце вы, што вам гэта ўдалося зрабіць?

Бахарэвіч: Я лічу, што мне гэта ўдалося зрабіць. Я бачыў твары сваіх слухачоў, было шмат пытаньняў. Мне здаецца, была вялікая ўвага і цікавасьць.

Каліноўскі: Было там і цікавае пытаньне: чаму вы цяпер не ў Беларусі, а ў Гамбургу? Вы адказалі, што ўцяклі зь Беларусі, бо вам цяжка знаходзіцца ў гэтай краіне. Патлумачце – чаму цяжка?

Бахарэвіч: Цяжка, і тут няма выразных палітычных прычынаў. Мне цяжка, таму што я такі чалавек, я прывык гуляць па сваіх правілах. Я не хачу жыць у краіне, дзе такая навязьлівая дзяржаўная прапаганда, дзе мяне акружаюць людзі, якія прытрымліваюцца зусім адваротных поглядаў на жыцьцё і на Беларусь, чым я. Я заўсёды казаў і я ўпэўнены, што пісьменьнік мае права на ўцёкі, мае права на слабасьць...

Альгерд Бахарэвіч нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Аўтар чатырох празаічных кніг, удзельнік Бэрлінскага літаратурнага калёквіюму, шэрагу літаратурных фэстываляў у Польшчы, Славеніі, Нямеччыне. Паводле апытаньня інтэрнэт-парталу "Новая Эўропа", Бахарэвіч – найлепшы беларускі пісьменьнік 2006 году. Ягоныя тэксты перакладзеныя на нямецкую, чэскую, украінскую, баўгарскую, славенскую мовы. З 2007 году жыве і працуе ў Гамбургу (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Заўтра – Макс Шчур, пазаўтра – Ян Максімюк

Сяргей Абламейка: “Гэта вельмі моцная падтрымка беларускай культуры”, 18.07.2007 Ігар Бабкоў: "У чэхаў больш, чым у беларусаў, пачуцьця формы", 17.07.2007 Пятро Васючэнка: “Прыходзяць зацікаўленыя беларускай літаратурай людзі...”, 16.07.2007 Госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч, 15.07.2007 Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG