Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру Свабоды – скульптар Генадзь Лойка


Радыё Свабода Сёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе скульптар, арганізатар пленэраў пясчанай скульптуры Генадзь Лойка.

У апытаньні на вуліцах Менску людзі скажуць, якія скульптуры ў Менску ім не падабаюцца.

У эфіры "Начной Свабоды" прагучыць рэпартаж зь першага дня музычнага фэсту "Басовішча".

У начных досьледах – Беларусь вачыма замежных турыстаў. Акрамя таго расповед пра спробу прадпрымальніка Пятра Явідовіча пабудаваць аграсядзібу, гатэль і прыватны музэй гадзіньнікаў у Гальшанах, аблога беларускага інтэрнэту, кінаагляд ад Максіма Жбанкова. У "Начной чытанцы" – трансгрэсіўная проза Ільлі Сіна зь Менску.

Пасьля 23.00– расповед Тацяны Сапач пра вёску Дубок Астравецкага раёну, перадача Вячаслава Ракіцкага "Беларуская Атлянтыда без бар''ераў" пра тое, як збліжалася савецкая вёска з горадам, у "Экспэртызе Свабоды" аналітыкі разважаюць пра прычыны гучных адставак у кіраўніцтве КДБ Беларусі, а таксама агляд лістоў слухачоў Свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG