Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глыбокае: актывіста аштрафавалі за незаконны пікет на 310 тысяч


Радыё Свабода, Глыбокае Глыбоцкі раённы суд прызнаў актывіста руху “За Свабоду!” і намесьніка старшыні Віцебскай абласной рады БНФ “Адраджэньне” вінаватым у парушэньні заканадаўства пра масавыя акцыі.

Судзьдзя Людміла Вашчанка пастанавіла аштрафаваць спадара Берніковіча на 310 тысяч рублёў, або 10 базавых велічыняў.

Судзьдзя абвінаваціла актывіста на падставе сьведчаньняў супрацоўнікаў міліцыі, якія бачылі, як 15 ліпеня на гарадзкім кірмашы некалькі хлопцаў у майках з надпісам “Рух “За Свабоду!” распаўсюджвалі аўдыёдыскі “Песьні Свабоды” і брашуры “Што Эўразьвяз можа даць Беларусі?”.

Глыбокае, 19.07.2007. Актывіст руху “За Свабоду!” Яраслаў Берніковіч аштрафаваны. Яраслаў Берніковіч на ганку суду Яраслаў Берніковіч на ганку суду

Яраслаў Берніковіч, якога затрымалі за распаўсюд, у судзе сваёй віны не прызнаў. Увогуле ж ён адзначыў, што гэта была першая акцыя ў Глыбокім, якая скончылася затрыманьнем удзельнікаў і судовым разборам.

“Такія акцыі ўжо даўно праводзяцца — былі акцыі ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча. Памятаю, была яшчэ акцыя “За вашу і нашу Свабоду” да выбарчых падзеяў ва Ўкраіне. Але гэтая акцыя першая, калі нас затрымалі. Магчыма, гэта тлумачыцца страхам руху, новых людзей, новых ідэяў, новых прапановаў”.

Іншых глыбоцкіх актывістаў руху “За свабоду!”, Юр’я Кілбасіча і Васіля Саланінку, таксама апыталі ў судзе як сьведкаў. Напярэдадні іх выклікалі на допыт у міліцыю. Паводле меркаваньня міліцыянтаў, на гарадзкім кірмашы яны прыцягвалі ўвагу мінакоў тым, што былі ў майках са слоганам руху Аляксандра Мілінкевіча.

Супрацоўнікі міліцыі засталіся пэўныя, што гэта і быў палітычны лёзунг, пад якім праводзіўся несанкцыянаваны пікет.

Глыбокае, 19.07.2007. Актывіст руху “За Свабоду!” Яраслаў Берніковіч аштрафаваны. Глыбоцкія актывісты Юры Кілбасіч, Яраслаў Берніковіч і Васіль Саланінка Глыбоцкія актывісты Юры Кілбасіч, Яраслаў Берніковіч і Васіль Саланінка

• Глыбокае: Яраславу Берніковічу пагражае штраф або арышт за пікет, 16.07.2007 • Глыбокае: актывіста затрымалі за майку з надпісам “Рух “За Свабоду”, 15.07.2007
XS
SM
MD
LG