Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Міліцыя затрымала аўтамабілі ўздельнікаў маладафронтаўскага аўтапрабегу</B>


Любоў Лунёва, Дзяржынск Супрацоўнікі дзяржынскай міліцыі адпусьцілі затрыманых удзельнікаў аўтапрабегу салідарнасьці, перапісаўшы іх пашпартныя зьвесткі. Разам з тым ім паведамілі, што іх аўтамабілі застануцца затрыманыя.

Міліцыянты патлумачылі, што ім нібыта трэба праверыць, ці ня скрадзеныя рухавікі аўтамабіляў, і высьветліць ці зь імі няма нейкіх іншых праблемаў.

Удзельнікі прабегу заявілі Радыё Свабода, што гэта – спроба спыніць аўтапрабег, прысьвечаны салідарнасьці з актывістамі “Маладога фронту”, супраць якіх распачатыя крымінальныя справы. На думку маладафронтаўцаў, хутчэй за ўсё да дня народзінаў Зьмітра Дашкевіча (20 ліпеня) улады будуць пільна сачыць за ўдзельнікамі прабегу і ўсяляк перашкаджаць акцыі.

Малдафронтаўцы вырашылі працягваць акцыю і рухацца па заплянаваным маршруце іншымі транспартнымі сродкамі. У Баранавічы яны выехалі на цягніку. Далейшы маршрут пройдзе праз Нясьвіж-Салігорск-Магілёў. Прабег мае закончыцца ў Шклове ў дзень народзінаў Зьмітра Дашкевіча – 20 ліпеня.

• Віншаваньне Зьмітру Дашкевічу, 13.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG