Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>А.Лукашэнка: “У КДБ няма месца тым, хто крышуе”


Алег Грузьдзіловіч, Менск У КДБ Беларусі праходзіць нарада, на якой Аляксандр Лукашэнка прадстаўляе на пасадзе старшыні КДБ былога начальніка Службы аховы прэзыдэнта Юрыя Жадобіна.

Кіраўнік Беларусі рэзка скрытыкаваў былое кіраўніцтва КДБ, ў прыватнасьці за гэтак званае “крышаваньне” камэрцыйных структураў і ўтойваньне інфармацыі аб карупцыі. “Вы займаліся тым, што схавалі факты, якія на ваш узровень выносілі вашы падначаленыя, апэратыўныя супрацоўнікі”, -- заявіў Аляксандр Лукашэнка і патрабаваў ад новага старшыні КДБ “за год вычысьціць камітэт ад тых, хто засядзеўся”.

17-га ліпеня Аляксандр Лукашэнка сваім загадам зьняў з пасады старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнку і ягонага першага намесьніка Васіля Дземянцея.
XS
SM
MD
LG