Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі аўтапрабегу знаходзяцца ў Дзяржынскай міліцыі


Любоў Лунёва, Дзяржынск Удзельнікі аўтапрабегу салідарнасьці па гарадох, дзе супраць актывістаў “Маладога фронту” завялі крымінальныя справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, зараз знаходзяцца ў міліцыі Дзяржынскага раёну.

Супрацоўнікі міліцыі перапісваюць пашпартныя зьвесткі ўсіх удзельнікаў аўтапрабегу. Таксама праведзены дагляд аўтамабіляў. Кіраўнік упраўленьня міліцыі Менаблвыканкаму Сяргей Маслоўскі сказаў карэспандэнту Радыё Свабода, што іх цікавіць друкаваная прадукцыя, якая можа знаходзіцца ў ўдзельнікаў аўтапрабегу.

Нагадаем, што сёньня зь Менску ў бок Баранавічаў накіраваўся картэж з 4 аўтамабіляў, які ладзіць аўтапрабег салідарнасьці. У аўтамабілях знаходзіліся 20 актывістаў “Маладога фронту”. Картэж быў спынены супрацоўнікамі ДАІ неўзабаве пасьля выезду зь Менску, на Берасьцейскай шашы ў раёне матэля, і змушаны ехаць у Дзяржынскую міліцыю.
XS
SM
MD
LG