Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Фёдараў: “Ніякая вучоба не дапаможа прадаць няякасныя тавары”


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Менску скончылася штогадовая вучоба кіраўнікоў замежных установаў Беларусі. Найперш зьвярталася іх увага на большае прасоўваньне на замежныя рынкі беларускіх тавараў.

Як паведамляе прэсавая служба Міністэрства замежных справаў Беларусі, для дыпляматаў цягам 10 дзён арганізавалі шэраг сэмінараў і паездак на буйныя прадпрыемствы краіны. Яны дэталёва вывучалі экспартны патэнцыял аграрнага комплексу і турыстычныя магчымасьці краіны.

З гэтай нагоды палітоляг Андрэй Фёдараў сказаў Радыё Свабода: “Трэба радыкальна мяняць беларускую эканоміку. Бо калі нашы тавары ня канкурэнтаздольныя на замежным рынку, дык ніякая вучоба не дапаможа іх рэалізаваць”.

Сёлета ў Беларусі адмоўнае сальда ў гандлі дасягнула амаль паўтара мільярду даляраў.

Падрабязнасьці – пазьней у эфіры і на сайце Радыё Свабода.

• Лічба дня: 1 мільярд 450 мільёнаў даляраў , 5.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG