Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч просіць Эўропу падтрымаць “TV Беларусь”


Радыё Свабода Адзін зь лідэраў дэмакратычнага руху Беларусі Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся да прэзыдэнта Эўрапейскага парлямэнту Ханса-Герта Пётэрынга, эўракамісара ў зьнешніх сувязях і палітыцы дабрасуседства Беніты Ферэры-Вальднэр і старшыні камісіі ў замежных справах Эўрапейскага парлямэнту Яцэка Сарыюша-Вольскага з просьбай падтрымаць ініцыятыву “TV Беларусь”.

У заяве адзначаецца: “Зь мінулага году нашы польскія сябры сумесна з групай беларускіх журналістаў рыхтуюць незалежны канал сатэлітарнага тэлебачаньня “TV Беларусь”. Праект гэты надзвычай важны для беларускага грамадзтва, якое кожны дзень знаходзіцца пад прапагандай рэжыму Лукашэнкі і мала аб’ектыўнага расейскага тэлебачаньня. Доступ да незалежных беларускамоўных СМІ вельмі абмежаваны”..

Аляксандар Мілінкевіч падкрэсьліў, што “для дэмакратычных сілаў і грамадзкай супольнасьці свой канал сатэлітарнага тэлебачаньня стане пачаткам незалежнай і дэмакратычнай дзяржавы”.

Аляксандар Мілінкевіч лічыць вельмі важным, каб праект набыў міжнародны характар.
XS
SM
MD
LG