Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы змогуць працаваць у Польшчы без дазволу


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Ад заўтрашняга дня, 20 ліпеня, грамадзяне Беларусі могуць часова працаваць ва ўсіх галінах польскай гаспадаркі без спэцыяльных дазволаў. Дагэтуль гэта было магчыма толькі ў сельскай гаспадарцы.

Цяпер, каб атрымаць працоўную візу ў польскім кансуляце, грамадзяне Беларусі павінны мець толькі даведку ад працадаўцы ў Польшчы, у якой ён выказвае намер прыняць дадзеную асобу на працу. Раней, каб запрасіць беларуса, польскі працадаўца павіен быў, сярод іншага, заплаціць каля 300 даляраў за адпаведны дазвол.

Міністар працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Ганна Калята заявіла, што спрашчэньне парадку працаўладкаваньня беларусаў, расейцаў і украінцаў у Польшчы выкліканае недахопам працаўнікоў у Польшчы. Вялікая колькасьць палякаў апошнім часам выехалі працаваць у краіны Заходняй Эўропы. Толькі ў галіне будаўніцтва для таго, каб падрыхтавацца да чэмпіянату Эўропы ў футболе ў 2012 годзе, патрэбныя дадаткова 300 тысяч чалавек.

Беларусы змогуць працаваць у Польшчы 2 разы на год не даўжэй, чым па тры месяцы. Сярэдні заробак у Польшчы ў 2006 годзе складаў прыкладна 690 даларяў, у Варшаве -- амаль 940.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG