Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы старшыня КДБ: “Ніякіх рэвалюцыйных узрушэньняў ня будзе”


Радыё Свабода Новы старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ў інтэрвію недзяржаўнай газэце “Народная воля” назваў сваё прызначэньне “кадравай ратацыяй”. Юры Жадобін ня лічыць, што яно зьвязанае са складанымі абставінамі ў КДБ і скандаламі. Кіраўнік КДБ мяркуе, што напэўна ёсьць задума выкарыстаць Сьцяпана Сухарэнку дзесьці больш рацыянальна.

“Прымаю і віншаваньні, і спачуваньні. Мы -- людзі ваенныя, заўсёды гатовыя зьмяніць месца службы і месца жыхарства. Нас так вучылі”, -- сказаў у інтэрвію газэце новы старшыня КДБ Юры Жадобін.

Даведка Свабоды: Юры Жадобін нарадзіўся ў 1954 годзе ў Днепрапятроўску. Ва ўзброеных сілах – з 1972 году. У 1976 годзе скончыў Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, у 1985 – камандны факультэт Ваеннай акадэміі бронетанкавых войскаў у Маскве.

На пытаньне “Народнай волі”, ці будуць масавыя звальненьні ў КДБ, Юры Жадобін адказаў, што, паколькі свае задумы ня вызначыў, гаварыць пра гэта заўчасна. “Магу сказаць толькі адно: ніякіх рэвалюцыйных узрушэньняў ня будзе, паколькі яны проста не патрэбныя. А, натуральна, ў плянавым парадку тая ці іншая ратацыя, як была да мяне, так будзе і пры мне”, -- кажа новы старшыня КДБ і дадае, што сам скажа сваім супрацоўнікам, што адразу нікога звальняць ня будзе.

Юры Жадобін пакуль ячшэ ня ведае, калі яго прадставяць у новай пасадзе. Пра далейшы лёс Сьцяпана Сухарэнкі ён дакладна ня ведае. “Пра гэта ведае толькі той чалавек, які мае права прымаць тыя ці іншыя рашэньні”, -- адзначае Юры Жадобін. Аднак старшыня КДБ выказаў меркаваньне, што напэўна ёсьць задума выкарыстаць Сьцяпана Сухарэнку дзесьці больш рацыянальна. На заўвагу карэспандэнткі “Народнай волі”, што некаторыя падначаленыя называлі яго "бацяня", Юры Жадобін адказвае, што ўсе ацэнкі кіраўніка дваякія, і да ўсіх іх трэба ставіцца крытычна.

Барацьба ўладных кланаў і адстаўкі ў КДБ, 18.07.2007 Якой была кар’ера Жадобіна?, 17.07.2007 Перастаноўкі ў КДБ: камэнтары, аналітыка, 17.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG