Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Абламейка: “Гэта вельмі моцная падтрымка беларускай культуры”


Валер Каліноўскі, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровымі гасьцямі – беларускія літаратары. Сёньня свае творы чытаў Сяргей Абламейка.

Каліноўскі: “Сяргей, гэта ваш першы выступ перад чэскай публікай?”

Абламейка: “Так, дагэтуль мы толькі кантактавалі зь сябрамі чэскага ПЭН-цэнтру. Яны таксама прапаноўвалі нам арганізаваць выступ, але паколькі гэтага яшчэ не ўдалося зрабіць, то гэта першы”.

Каліноўскі: “Ці адрозьніваецца беларуская публіка ад чэскай?”

Абламейка: “Не. Яны былі вельмі ўважлівыя, і я паводле сьмеху, уздыхаў і нейкіх воплескаў падчас чытаньня бачу, што яны вельмі ўважліва сочаць за перакладам на экране. Яны зразумелі ўсё, што я хацеў ім сказаць”.

Каліноўскі: “Якія творы вы абралі для чытаньня?”

Абламейка: “Я прачытаў выбар з кніжкі канстатацыяў "Эгаізмы" і адно эсэ з кніжкі, якая цяпер рыхтуецца да друку. Эсэ называецца "Ў палоне першага другога пакаленьня".

Каліноўскі: “Слухач, які першы задаў пытаньне пасьля вашага чытаньня, сказаў, што ён даўно ня чуў столькі горычы. Чаму вашы творы такія пэсымістычныя?”

Абламейка: “Яны насамрэч не зусім пэсымістычныя. З аднаго боку, я пэсыміст, бо тое, што я бачу ў Беларусі падчас паездак туды, мне вельмі баліць. З другога боку, я спадзяюся. І задача інтэлектуала – паказаць народу, што дзеецца нешта кепскае. І калі я нешта такое бачу, я пра гэта пішу. Але ўсё розна я спадзяюся на лепшае, на лепшую долю для Беларусі.

Я лічу гэты фэстываль магутнай інтэлектуальнай падтрымкай для беларускай культуры. Няважна, колькі людзей прыходзіць, важна што гэта паказваюць па чэскім тэлебачаньні, што ў інтэрнэце адбываецца трансьляцыя, на сайце "Свабоды" пра гэта кожны дзень паведамляецца – гэта вельмі моцная падтрымка чэскіх інтэлектуальных колаў беларускай культуры”.

Сяргей Абламейка нарадзіўся і вырас у Менску. Працаваў на МАЗе, у школе, у музэі. Скончыў гістфак БДУ і асьпірантуру Люблінскага ўнівэрсытэту (Польшча). З 1983 г. удзельнічае ў адраджэнскім руху і самвыдаце (друкаваўся з апавяданьнямі і нататкамі). З 1990-га – на Радыё Свабода. У 2004 годзе ў яго выйшла кніга ”Egoізмы. Канстатацыі”. На “Месяцы аўтарскага чытаньня” чытаў egoізмы і падарожнае эсэ з рыхтаванае кнігі.


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Заўтра –Альгерд Бахарэвіч, пазаўтра – Макс Шчур

Ігар Бабкоў: "У чэхаў больш, чым у беларусаў, пачуцьця формы", 17.07.2007 Пятро Васючэнка: “Прыходзяць зацікаўленыя беларускай літаратурай людзі...”, 16.07.2007 Госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч, 15.07.2007 Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
XS
SM
MD
LG