Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю пасьля 15 сутак арышту выйшаў Алесь Каліта


Любоў Лунёва, Менск Старшыня моладзевай камісіі партыі БНФ Алесь Каліта адседзеў 15 сутак арышту ў турме на вуліцы Акрэсьціна паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве.

Алеся Каліту затрымалі 3 ліпеня каля сядзібы партыі БНФ людзі ў цывільным. На судзе яны казалі, што па рацыі атрымалі загад затрымаць маладых людзей, якія ішлі ў іх бок. Паводле спэцназаўцаў, у юнакоў маглі быць агітацыйныя матэрыялы пра эўрапейскія каштоўнасьці.

У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску на Алеся Каліту і Паўла Серадзенку склалі пратаколы за дробнае хуліганства. Паводле міліцыянтаў хлопцы нецэнзурна лаяліся і пагражалі ім расправай.

Судзьдзя Тацяна Паўлючук пакарала Паўла арыштам на 10 сутак, Алеся – на 15.

Алеся Каліту сустракалі яго паплечнікі, актывісты “Маладога фронту” і лідэры партыі БНФ.

Алеся Каліту сустракалі яго паплечнікі, актывісты “Маладога фронту” і лідэры партыі БНФ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG