Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру “Свабоды” – пастар Антон Бокун


Радыё Свабода Сёньня госьцем "Начной Свабоды" пастар менскай царквы хрысьціянаў веры эвангельскай "Ян Прадвесьнік" Антон Бокун.

У апытаньні на вуліцах Менску людзі скажуць, што яны папрасілі б у Бога?

У начных досьледах – пра асаблівасьці аўдыторыі спадарожнікавага тэлебачаньня ў Беларусі і найноўшыя тэндэнцыі ў гэтай галіне ў сьвеце, а таксама пра магчымасьці атрымаць спадарожнікавыя здымкі важных беларускіх аб''ектаў праз інтэрнэт.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягвае аповед пра гісторыю фэсту маладой беларускай музыкі "Басовішча", які заўтра зноў пачынаецца пад Беластокам. У "Начной чытанцы" прагучыць трансгрэсіўная проза Ільлі Сіна зь Менску.

Пасьля 23-й гадзіны – агляд лістоў слухачоў Свабоды ад Валянціна Жданко, расповяд Зьмітра Бартосіка пра вандроўка ў вёску Латыголь Глыбоцкага раёну, у фокусе "Экспэртызы Свабоды" – стаўленьне моладзі да службы ў войску, а таксама запіс онлайн-канфэрэнцыі наведнікаў сайту “Свабоды” з былым начальнікам Менскага сьледчага ізалятару Алегам Алкаевым.
XS
SM
MD
LG