Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: актывісту руху “За Свабоду” не дазваляюць выехаць за мяжу


Радыё Свабода Адмову паставіць дазвольны штамп для выезду за мяжу ў пашпарт Андрэя Шарэнды супрацоўнікі АВІРу тлумачаць патрэбай узгадненіць штамп з КДБ.

Сёньня Андрэй Шарэнда прыйшоў у АВІР Маскоўскага раёну Берасьця, каб забраць пашпарт, які ён здаў на атрыманьне дазвольнага штампу яшчэ тры тыдні таму.

Але ў пашпартнай службе Андрэю паведамілі, што супрацоўнікі КДБ пакуль не прыслалі дазволу на ягоны выезд за мяжу. Спадар Шарэнда, які ёсьць адным з арганізатараў паездкі берасьцейскай моладзі на фэст беларускай музыкі “Басовішча”, можа ня трапіць у Польшчу.

Спадар Шарэнда лічыць, што адмова дазволіць выезд за мяжу зьвязаная зь ягонай грамадзкай дзейнасьцю. Актывіст зьбіраецца абскардзіць дзеяньні супрацоўнікаў АВІРу.
XS
SM
MD
LG