Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналіст Р.Якаўлеўскі: “Новыя людзі ў КДБ могуць прыйсьці з МУС”


Уладзімер Глод, Менск Аглядальнік міжнароднага інтэрнэт-парталу “Wider Europe” Раман Якаўлеўскі гаворыць, што на постсавецкай прасторы Беларусь застаецца адзінай краінай, дзе дагэтуль захоўваецца абрэвіятура КДБ, і гэта сымбалічна. Дый Аляксандар Лукашэнка, калі прызначаў Юр’я Жадобіна на пасаду старшыні КДБ, нічога не казаў пра рэфармаваньне ці зьмены. Гаворка ішла толькі пра кадравае ўмацаваньне гэтай структуры.

З гэтай нагоды аглядальнік Якаўлеўскі адзначае:

“З прызначэньнем Сухарэнкі старшынём КДБ з рэгіёнаў у цэнтральны апарат прыйшло шмат людзей. Паводле некаторых зьвестак, тады ратацыя ў цэнтры склала працэнтаў семдзесят. Я ня ведаю, каго яшчэ можна рэкрутаваць з рэгіёнаў у сталіцу.

Нагадаю, што Жадобін ня толькі са службы бясьпекі прэзыдэнта. Ён працаваў і ў Міністэрстве ўнутраных справаў, камандаваў унутранымі войскамі. Адтуль у КДБ могуць прыйсьці новыя людзі”.

Генэрал В.Паўлаў: “Беларускі КДБ займаецца толькі апазыцыяй”, 18.07.2007 Генэрал Фралоў: “Жадобін пабыў каля Лукашэнкі, і ведае — хто, з кім, чаму”, 18.07.2007 Перастаноўкі ў КДБ: камэнтары, аналітыка, 17.07.2007
XS
SM
MD
LG