Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавэс зьбіраецца адказаць праціўніку з дапамогай беларускай тэхнікі


Радыё Свабода Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Ўга Чавэс заявіў, што ягоная краіна стварае новую зэнітна-ракетную сыстэму, якая дазволіць зьнішчаць усе накіраваныя на краіну сродкі паветранага нападу -- ад ваенных самалётаў і гелікоптэраў да крылатых ракетаў і авіябомбаў.

Паводле Чавэса, “праца над стварэньнем такой уніфікаванай сыстэмы зойме некалькі гадоў”. Вэнэсуэльскі кіраўнік падкрэсьліў, што спачатку, аднак, “трэба мець ваенную тэхніку з далёкім дыяпазонам дзеля таго, каб хутка выявіць праціўніка і гэтак жа хутка адказваць на ягоны ўдар”. Паводле аглядальнікаў, размова ідзе пра аўтаматызаваную сыстэму кіраваньня супрацьракетнай абароны з 200-300-х кілямэтровым дыяпазонам, якой гандлюе Беларусь. У гэтую сыстэму ўваходзяць радары далёкага выяўленьня ды ракеты адпаведнага радыюсу дзеяньня.

Чавэс таксама заявіў, што зьбіраецца набыць у Беларусі, Расеі ды Кітаю ваенна-транспартныя самалёты, паколькі ЗША парушылі заключаныя з Вэнэсуэлай пагадненьні адносна паставак запасных частак самалётаў Hercules. Такую інфармацыю падае вэнэсуэльскі інтэрнэт-рэсурс VHeadline.com
XS
SM
MD
LG