Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Генэрал Фралоў: “Жадобін пабыў каля Лукашэнкі, і ведае — хто, з кім, чаму”


Уладзімер Глод, Менск Кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня генэрал Валеры Фралоў прагназуе, што новы старшыня КДБ Беларусі Юры Жадобін будзе канцэнтравацца на палітычным кіраўніцтве гэтай установы.

Былы дэпутат асабіста ведае Жадобіна як агульнавайсковага генэрала:

“Ён жа будзе больш не прафэсійным, а палітычным кіраўніком. А прафэсіяналізм там ёсьць каму дэманстраваць. Мне падаецца, што ён ведае ўсялякія нюансы, дачыненьні ў вышэйшых эшалёнах. І таму ў яго будзе больш палітычная, чым спэцыфічная кадэбэшная роля.

Жадобін пабыў каля Лукашэнкі, і таму ён дакладна ведае ўсе спэцыфічныя моманты ва ўладзе — хто, з кім, чаму. І калі ён будзе прафэсіяналаў арыентаваць менавіта на гэты кірунак, ведаючы дачыненьні паміж рознымі асобамі, групамі, дык, як мне падаецца, ён будзе вельмі моцнай падтрымкай прэзыдэнту”.
XS
SM
MD
LG