Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Генэральная пракуратура: “Напад на Зянона Ломаця сапраўды быў”


Алег Грузьдзіловіч, Менск У прэсавай службе Генэральнай пракуратуры Беларусі пацьвердзілі факт нападу на старшыню Дзяржкантролю Беларусі Зянона Ломаця.

“У дадзены момант ў Генэральнай пракуратуры сапраўды вядзецца крымінальная справа паводле факту нападу на Зянона Ломаця. Напад быў і падазраваныя затрыманыя. Гэта было ў мінулы чацьвер у Магілёве. Пакуль ня можам даць ніякай дадатковай інфармацыі”, -- паведаміў Радыё Свабода супрацоўнік пракуратуры Ягор Лявай.

Недзяржаўныя крыніцы паведамляюць, што супраць Зянона Ломаця ў Магілёве ўчынілі правакацыю супрацоўнікі мясцовага КДБ. Нібыта некалькі чалавек, якія назваліся міліцыянтамі, ўжылі сілу супраць старшыні Дзяржкантролю. Паводле гэтых крыніцаў, міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў загадаў сьледчым праверыць гэты факт. Яны і высьветлілі, што насамрэч супраць Зянона Ломаця дзейнічалі 7 супрацоўнікаў КДБ і адзін супрацоўнік Рады бясьпекі.

Назіральнікі не выключаюць, што напад на Зянона Ломаця зьвязаны з раптоўнай адстаўкай былога старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG