Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Лукашэнка вызваліў У.Холада ад працы ў Цэнтарвыбаркаме


Уладзімер Глод, Менск Адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы фактычна складаецца з аднаго радку –вызваліць Уладзімера Холада ад пасады сябра Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў і паведаміць пра гэта Савету Рэспублікі.

Апошнія словы ўказу зьвязаныя зь дзейным цяпер заканадаўствам: з 12 сяброў Цэнтарвыбаркаму палова прызначаецца прэзыдэнтам і палова – Саветам Рэспублікі. Уладзімер Холад праходзіў у склад ЦВК менавіта паводле прэзыдэнцкай квоты.

Сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік паведаміў Радыё Свабода, што Уладзімер Холад напісаў заяву аб звальненьні з ЦВК па ўласным жаданьні.

9 ліпеня Ўладзімеру Холаду, які працаваў першым намесьнікам начальніка галоўнага ідэалягічнага упраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта, было выстаўлена абвінавачваньне ў махлярстве ў асабліва буйным памеры і падбухторваньні да дачы хабару ў буйным памеры. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго ў якасьці падазраванага яшчэ 30 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG