Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярозе затрыманыя актывісты Руху “За Свабоду”


Радыё Свабода Сёньня раніцай у Бярозе падчас акцыі Руху “За Свабоду” для інфармаваньня беларускага грамадзтва аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Дабрасуседства Эўрапейскага Зьвязу былі затрыманыя актывісты Руху Яўген Пракурат і Ільля Шыманскі. Іх завезьлі ў мясцовы РАУС.

Прэсавая служба Руху паведамляе, што Яўген Пракурат і Ільля Шыманскі разам са сваімі паплечнікамі раздавалі брашуры “Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць Беларусі” каля будынку мясцовага райвыканкаму.

За час правядзеньня акцыі па ўсёй краіне супрацоўнікі праваахоўных органаў ужо некалькі разоў затрымлівалі актывістаў Руху. Павал Серадзенка быў затрыманы ў Менску пасьля акцыі і атрымаў 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Яраслава Берніковіча з Глыбокага чакае суд.
XS
SM
MD
LG