Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Самая вялікая чыстка за апошнія гады ў галоўнай спэцслужбе краіны"


Ганна Соўсь, Прага Расейскія мэдыі сёньня камэнтуюць кадравыя перастаноўкі ў беларускім КДБ. 17 ліпеня Аляксандар Лукашэнка звольніў з займаных пасадаў старшыню КДБ Беларусі генэрал-лейтэнанта Сьцяпана Сухарэнку і яго першага намесьніка генэрал-маёра Васіля Дземянцея. Новым старшынём Камітэту дзяржаўнай бясьпекі прызначаны генэрал-маёр Юры Жадобін, які раней працаваў начальнікам службы бясьпекі прэзыдэнта. На месца Жадобіна прызначаны падпалкоўнік Андрэй Уцюрын, які дасюль быў начальнікам упраўленьня асабістай аховы Аляксандра Лукашэнкі.

“Лукашэнка баіцца ўплыву Расеі на беларускіх сілавікоў”

Аляксандар Лукашэнка звальняе сваіх”, піша сёньня расейскі “Коммерсант Ъ”. Паводле выданьня, прэзыдэнт Беларусі ўчора правёў самую вялікую за апошнія гады чыстку ў галоўнай спэцслужбе краіны. Разам з іншымі вэрсіямі ў Менску загаварылі пра тое, што прэзыдэнт Лукашэнка “баіцца ўплыву Расеі на беларускіх сілавікоў”. І гэта ня проста зьмены вышэйшага кіраўніцтва КДБ Беларусі, а пачатак сур’ёзнай чысткі.

Са спасылкай на крыніцы, блізкія да кіраўніцтва Беларусі, “Коммерсант Ъ” адзначае, што прычынай адставак стала незадаволенасьць Лукашэнкі працай КДБ, і прэтэнзіі ў яго не асабіста да Сухарэнкі, а хутчэй да некаторых высокіх чыноў з ягонага атачэньня.

“Хуліганы з КДБ” зьбілі Зянона Ломаця Расейская “Газета” ў артыкуле “Хуліганы з КДБ” падае наступную вэрсію адставак кіраўнікоў КДБ. Крыніцы ў сілавых структурах Беларусі распавялі карэспандэнту “Газеты” пра скандал, які адбыўся на мінулым тыдні ў Магілёве са старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Зянонам Ломацем. На яго напалі і зьбілі восем чалавек, яны паказалі пасьведчаньні супрацоўнікаў міліцыі.

Пра гэта даклалі кіраўніку МУС Уладзімеру Навумаву. У выніку нападнікаў арыштавалі і зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар МУС. Высьветлілася, што гэта 7 афіцэраў КДБ і работнік апарату Савету бясьпекі. Паводле крыніцаў “Газеты”, гэта была сплянаваная апэрацыя з мэтай скампрамэтаваць міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава.

“Лукашэнка вырашыў навесьці парадак у галоўнай беларускай спэцслужбе”

“Кіраўніком беларускага КДБ стаў ахоўнік Лукашэнкі”, пішуць сёньня расейскія "Новые известия". Выданьне адзначае, што не цяжка пабачыць сувязь паміж гэтымі звальненьнямі і апошнім беларуска-польскім шпіёнскім скандалам. У панядзелак з Менску паступалі супярэчлівыя паведамленьні аб разьвіцьці гэтага скандалу, прычым прадстаўнікі дзяржбясьпекі абвяргалі ўласныя ж заявы аб раскрыцьці польскай агнентурнай сеткі. Аднак учора стала вядома, што інфармацыю пра шпіёнаў Менск насамрэч атрымаў ад Масквы, паколькі група "замежных агентаў" была раскрытая пасьля таго, як расеец, які ў яе ўваходзіў, зьявіўся з павіннай ў ФСБ Расеі. У рэшце, праўдападобна, што ў Лукашэнкі лопнула цярпеньне, і ён вырашыў "навесьці парадак" у галоўнай беларускай спэцслужбе.

• “КДБ граў расейскую гульню...”, 17.07.2007 • С.Гайдукевіч: “Ратацыя ў сілавых структурах – звычайная справа”, 17.07.2007 • Якой была кар’ера Жадобіна? , 17.07.2007 • У КДБ не камэнтуюць кадравыя перастаноўкі , 17.07.2007 • Т.Процька: “Спачатку яны чысьцяць грамадзтва, а потым чысьцяць іх”, 17.07.2007 • А.Волчак: “Жадобін – чалавек Віктара Лукашэнкі”, 17.07.2007 • Якой была кар’ера Сухарэнкі, 17.07.2007 • М.Статкевіч: “Сухарэнка не блішчэў інтэлектам”, 17.07.2007 • П.Севярынец: “Сухарэнку звольнілі за прафнепрыдатнасьць”, 17.07.2007 • Зьнятыя з пасады два вышэйшыя кіраўнікі беларускага КДБ, 17.07.2007 • Лукашэнка прызначыў новага шэфа КДБ, 20.01.2005
XS
SM
MD
LG