Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ігар Бабкоў: "У чэхаў больш, чым у беларусаў, пачуцьця формы"


Валер Каліноўскі, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Сёньня сваімі ўражаньнямі з нашым радыё падзяліўся пасьля свайго выступу Ігар Бабкоў.

Каліноўскі: "Якія творы вы чыталі?"

Бабкоў: "Кафэ "Ўтопія" – гэта апавяданьне з "Адама Клакоцкага і ягоных ценяў", і тры эсэ".

Каліноўскі: "Можна сказаць, што ваша проза была філязофская?"

Бабкоў: "У пэўным сэнсе. Хаця яна хутчэй крышачку звар''яцелая была, а не філязофская".

Каліноўскі: "Як успрымалі чэскія слухачы вашу звар''яцелую прозу?"

Бабкоў: "Цяжка сказаць. Частка пытаньняў усё роўна перайшла на беларускую сытуацыю. Па-мойму, эмацыйны кантакт з аўдыторыяй быў, і гэта вельмі важна для мяне было, таму што тут ня столькі культуралягічныя бар''еры, колькі эмацыйныя маглі перашкодзіць".

Каліноўскі: "На ваш погляд, бачаньне сьвету чэскае і беларускае – падобныя?"

Бабкоў: "Я думаю, што падобныя, хаця ў чэхаў значна больш і досьведу, і пачуцьця формы. Беларусы пачынаюць гуляцца з формай, а чэхі ўжо маюць традыцыю сваёй формы".

Каліноўскі: "Вам атмасфэра падабаецца на фэстывалі?"

Бабкоў: "Вельмі цікавая. Асабліва андэграўндны тэатар у сутарэньні – гэта было цалкам у сугуччы з эстэтыкай маёй прозы".

Ігар Бабкоў – беларускі пісьменьнік і мысьляр. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Атрымаў філязофскую адукацыю ў БДУ. Працуе ў Інстытуце філязофіі АН Беларусі і займаецца сучаснай посткаляніяльнай тэорыяй ды гісторыяй філязофіі. Быў заснавальнікам і рэдактарам часопісу "Фрагмэнты". Аўтар дзьвюх кніг паэзіі "Solus Rex" і "Герой вайны за празрыстасьць", раману "Адам Клакоцкі і ягоныя цені" і кнігі эсэ "Каралеўства Беларусь" (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Заўтра – Сяргей Абламейка і чэскі празаік Пэтр Плацэк

П.Васючэнка: “Прыходзяць зацікаўленыя беларускай літаратурай людзі...”, 16.07.2007 Госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч, 15.07.2007 Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
XS
SM
MD
LG