Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Начная аБЛОГа” – 17 ліпеня


Зьміцер Падбярэзскі, Менск Агляд беларускага сеціва

У суполцы Жывога журналу актыўна пішуць пра вызваленьне з пасадаў старшыні беларускага КДБ Сьцяпана Сухарэнкі і ягонага першага намесьніка Васіля Дземяньцея:

kende_r піша: “Цікава, куды іх цяпер лізаць накіруюць?»

r_a_t__k_i_n_g яму адказвае : “Прыбіраць каля польскай амбасады. Трэба было меньш слухаць расейскіх таварышчэй”.

На форумах парталу mmixer1 адзначыў: “Эх, так і не паказаў нам Сьцёпа 72 тэрарыстычныя арганізацыі».

DOOM-II: “А можа яго за тое, што пацука не знайшоў, турнулі?»

Учора мы паведамілі пра апытаньне, якое распачала на адміністрацыя Ленінскага раёну Горадні на тэму «Ці падтрымліваеце вы рэканструкцыю старой часткі гораду». 92 адсоткі удзельнікаў апытаньне выказаліся супраць. Прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні апэратыўна зьмянілі апытаньне. Калі вы сёньня зазірнеце на гэты сайт, дык убачыце: “Ці любіце вы нашую Горадню”?

Адзін з аўтараў блогу Кася Запасьнік гэтак растлумачыла прычыну, па якой у новым апытаньні яна прагаласавала “супраць”: “Бо свой Гродна я люблю вельмі. Беларускі Гродна люблю. Гродна — горад маіх бацькоў, сяброў, дзяцінства і першага кахання люблю. Люблю Гродна старажытны, гістарычны, родны, утульны, прыгожы, свой. Але, ВАШ Гродна, і Вас, спадары, я не люблю. І ніколі Вам не дарую! Як і тыя, чые галасы вы так хуценька, сарамліва прыбралі са сваёй старонкі!”

паведамляе аб новай тэатральнай прэм’еры ў Горадні — пастаноўцы памфлету Яўгена Шварца паводле вядомай казкі Андэрсэна "Голы кароль". Па гораду пайшла пагалоска, што гэта пародыя на цяперашнюю рэчаіснасьць. Якія ж рэаліі нашага часу бачалі гледачы на сцэне? На слуп вешаюць рупар, па форме архаічны, яшчэ сталінскіх часоў, і ўключаюць савецкія песьні. Публіка жыва рэагуе на прыдуркаватага "мэра", які заўжды гаворыць тое, што ад яго патрабуецца. Для ўрачыстасьцяў штораз выклікаюць "народ" – кабеціну у фуфайцы. Але найбольш за ўсе гледачоў уразіла самая сучасная гарадзенская сцэна: каб затуліць ад вачэй караля народнае незадавальненьне, вывешваецца палатно з намаляваным старым домам і надпісам "Рэстаўрацыя". Менавіта падобным завешаны на Савецкай плошчы былы дом купца Мураўёва, рэстаўрацыя якога зацягнулася на гады».

зьвяртае ўвагу: «Газэта "Wall Street Journal" павіншавала ўсіх блогераў плянэты са знамянальнай датай. Паводле выданьня, з моманту стварэньня першага паста ў самым першым у сьвеце блогу мінула роўна 10 гадоў. Менавіта ў гэты дзень у 1997 годзе нехта Джорн Баргер на асабістым сайце Robot Wisdom напісаў: «Я вырашыў пачаць сваю вэб-старонку, штодня адзначаючы лепшае, што я сустракаю падчас сэрфінгу».

Віншуем і мы беларускіх блогераў з гэтай датай!

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
XS
SM
MD
LG