Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Якой была кар’ера Жадобіна?</B>


Радыё Свабода Генэрал-маёр Юры Жадобін працаваў на пасадзе кіраўніка Службы аховы прэзыдэнта ад 9 верасьня 2003 году.

Ён нарадзіўся ў 1954 годзе ў Днепрапятроўску. Ва ўзброеных сілах – з 1972 году. У 1976 годзе скончыў Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, у 1985 – камандны факультэт Ваеннай акадэміі бронетанкавых войскаў у Маскве. За час ад 1976 году да 1990-га даслужыўся да камандзіра палка. Ад 1990-га да 1999 году служыў на камандных пасадах у сыстэме Грамадзянскай абароны Беларусі і ўнутраных войсках МУС. Ад 1999 году і да прызначэньня на пасаду кіраўніка Службы аховы прэзыдэнта працаваў намесьнікам міністра ўнутраных справаў – камандуючым унутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Юры Жадобін узнагароджаны ордэнамі “За службу Радзіме” трэцяй ступені і “Чырвонай зоркі” першай ступені, а таксама мэдалём "За бездакорную службу" першай ступені.

• У КДБ не камэнтуюць кадравыя перастаноўкі , 17.07.2007 • Т.Процька: “Спачатку яны чысьцяць грамадзтва, а потым чысьцяць іх”, 17.07.2007 • А.Волчак: “Жадобін – чалавек Віктара Лукашэнкі”, 17.07.2007 • Якой была кар’ера Сухарэнкі, 17.07.2007 • М.Статкевіч: “Сухарэнка не блішчэў інтэлектам”, 17.07.2007 • П.Севярынец: “Сухарэнку звольнілі за прафнепрыдатнасьць”, 17.07.2007 • У чым прычына адставак у КДБ?, 17.07.2007 • Зьнятыя з пасады два вышэйшыя кіраўнікі беларускага КДБ, 17.07.2007 • Лукашэнка прызначыў новага шэфа КДБ, 20.01.2005
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG