Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Госьць эфіру – падпалкоўнік КДБ ў адстаўцы Сяргей Аніська</B>


Радыё Свабода Сёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе падпалкоўнік КДБ ў адстаўцы Сяргей Аніська, які між іншага пракамэнтуе адстаўку старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнкі.

У апытаньні на вуліцах Менску людзі скажуць, чым на іх думку не павінна займацца КДБ?

У "Начных досьледах" – пра апошнія экспэдыцыі беларускіх археолягаў. Мы прадставім таксама рэйтынг краін, у якіх людзі жывуць найбольш доўга і шчасьліва, прапануем рэпартаж з Горадні, дзе Аляксандар Памідораў ладзіць канцэрт у абарону гістарычных будынкаў гораду.

У сваёй аўтарскай перадачы "Гукапіс" спадар Памідораў працягне аповяд пра гісторыю фэсту маладой беларускай музыкі "Басовішча".

У "Начной чытанцы" зноў прагучыць трансгрэсіўная проза Ільі Сіна зь Менску.

Пасьля 23-й гадзіны – у "Падарожжы Свабоды" расповед Міхала Карневіча пра вандроўку ў ваколіцы Аўгустоўскага каналу, перадача "Беларускае замежжа", прысьвечаная 80-годзьдзю віленскай беларускай дзяячкі Галіны Войцік, агляд лістоў на Свабоду і перадача "Вольная студыя", у якой Міхась Скобла гутарыць з мовазнаўцам Пётрам Садоўскім аб законапраекце «Аб правiлах беларускай артаграфii i пунктуацыi», які цяпер разглядаецца ў Палаце прадстаўнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG