Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>А.Волчак: “Жадобін – чалавек Віктара Лукашэнкі”</B>


Алесь Дашчынскі, Менск Праваабаронца Алег Воўчак тлумачыць перастаноўку ў КДБ барацьбой клянаў. У інтэрвію Свабодзе ён заявіў:

“Цяпер усе ведаюць, што ўплыў Шэймана на сілавыя структуры падае, бо іх курыруе Віктар Лукашэнка. А Сухарэнка быў чалавекам Шэймана.

Ну і пры Сухарэнку было многа ляпсусаў. Да прыкладу, з пацукамі. Новы шэф КДБ Жадобін, былы супрацоўнік унутраных войскаў і вельмі добра знаёмы з міністрам унутраных спраў Навумавым.

І тут вялікая цікавасьць у Навумава прасунуць гэтага чалавека на пасаду шэфа КДБ. І ня будзе гэтай барацьбы – то КДБ арыштоўвае, то МУС арыштоўвае адзін у аднаго вышэйшых службовых асобаў... І фармальна ніхто не займаўся барацьбой з карупцыяй.

Я думаю, ідзе падрыхтоўка да парлямэнцкіх і да прэзыдэнцкіх выбараў. Таму ставяцца свае людзі, якія будуць непасрэдна адказныя перад Віктарам Лукашэнкам. Тым болей, што нядаўна быў прызначаны новы старшыня памежных войскаў, Рачкоўскі. Таксама ўзросту Віктара Лукашэнкі. Таму падбіраюцца людзі зь ягонай каманды”.

Гаворачы пра новага старшыню КДБ, Волчак адзначыў: “Жадобін – чалавек чыста Віктара Лукашэнкі, і цяпер уся інфармацыя будзе пад кантролем, улічваючы, што апошнім часам з КДБ было шмат уцечкі інфармацыі”.

Алег Волчак – лідэр нефармальнага аб’яднаньня афіцэраў – былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых сілавых структур “Абаронцы Айчыны”.


• Якой была кар’ера Сухарэнкі, 17.07.2007 • М.Статкевіч: “Сухарэнка не блішчэў інтэлектам”, 17.07.2007 • П.Севярынец: “Сухарэнку звольнілі за прафнепрыдатнасьць”, 17.07.2007 • У чым прычына адставак у КДБ?, 17.07.2007 • Зьнятыя з пасады два вышэйшыя кіраўнікі беларускага КДБ, 17.07.2007 • Лукашэнка прызначыў новага шэфа КДБ, 20.01.2005
XS
SM
MD
LG