Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>Шпіёнаў зь якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?</B>


Альгерд Невяроўскі, Менск Замежныя выведкі якіх краінаў могуць мець у Беларусі свае інтарэсы? Гэтае пытаньне тыдня Беларускай Свабоды людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

Спадарыня: “Сьмешнае пытаньне. Ніякіх. Мы нікому не патрэбныя”.

Хлопец: “Усіх. І ЗША, і Брытанія хочуць паўплываць на нашу ўладу. І Расея хоча ўплываць”.

Яго сябар: “З краінаў, дзе нестабільная сытуацыя”.

Спадар: “Цяжка адказаць, няма на гэты конт думак”.

Спадарыня: “Мне здаецца, ніадкуль ня прыйдуць да нас шпіёны. Бо ў нас вельмі добрая дзяржава”.

Спадарыня: “Я ня ведаю. Мы нікому зла не жадаем і ня робім нічога дрэннага”.

Дзяўчына: “Я лічу, што ніякіх сакрэтаў у нас няма. А калі і ёсьць, то ніякія шпіёны ня змогуць іх атрымаць. Бо сакрэты добра ахоўваюцца”.

Хлопец: “З ЗША і Вялікабрытаніі. Бо Беларусь мае канфлікт з гэтымі краінамі”.

Карэспандэнт: “Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?”

Спадар: “Кожны нечага шукае, гэта ж натуральна. Будуць шукаць нейкія сакрэты”.

Хлопец: “Відаць, найперш з Эўропы. З Францыі, Ангельшчыны і Амэрыкі. Бо паказваюць фільмы пра шпіёнаў менавіта з гэтых краінаў”.

Спадарыня: “Ды ні зь якіх. Мы ні на каго не нападаем, нікому не пагражаем”.

Спадар: “Цяжка сказаць, каму гэта трэба. У нас новая тэхніка не распрацоўваецца, толькі тое, што засталося ад Савецкага Саюзу. Дык шпіёны ня ў нас, а хутчэй у Расеі будуць выведваць”.

Спадарыня: “Ні зь якіх. Нас ізалявалі, жывем самі сабе. Якая да нас можа быць цікавасьць?”

Хлопец: “Ні зь якіх. Думаю, што палітагітацыя пра тое, што Амэрыка шпіёніць за намі, — некарэктная. Амэрыцы тут няма чаго рабіць. Яны зацікаўленыя ў разьвіцьці Беларусі, але шпіёніць ім няма чаго”.
XS
SM
MD
LG