Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>П.Севярынец: “Сухарэнку звольнілі за прафнепрыдатнасьць”</B>


Алег Грузьдзіловіч, Менск Былы лідэр “Маладога фронту”, нядаўні палітвязень Павал Севярынец тлумачыць адстаўку старшыні КДБ Сьцяпана Сухарэнкі ягонымі няўдачамі ў змаганьні з апазыцыяй.

“Сухарэнка ня справіўся з “Маладым фронтам”. Асноўная задача паводле палітычных рэпрэсіяў, якая ставілася перад Сухарэнкам за гэты час, — была ўтаймаваць беларускую моладзь. А дакладна — фактычна зьнішчыць “Малады фронт”.

Але Сухарэнку гэта не ўдалося. Мы ўжо палічылі, што за час ягонага кіраваньня было заведзена болей за трыццаць крымінальных справаў толькі па маладафронтаўцах. Прычым чатыры зь іх працягваюцца цяпер. За год і тры месяцы шалёнай кампаніі нічога зрабіць з “Маладым фронтам” не ўдалося.

Прыкладам, учорашняя акцыя — дзясяткі людзей у кашулях “Свабоду Дашкевічу!”. Таксама ідуць трывалыя акцыі ў рэгіёнах. Нічога ў іх не атрымліваецца — чым мацней б’юць, тым мацнейшы “Малады фронт”. Таму Сухарэнка, на маю думку, звольнены за прафнепрыдатнасьць”.

• У чым прычына адставак у КДБ?, 17.07.2007 • Зьнятыя з пасады два вышэйшыя кіраўнікі беларускага КДБ, 17.07.2007
XS
SM
MD
LG