Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Статкевіч: “Сухарэнка не блішчэў інтэлектам”


Алесь Дашчынскі, Менск Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў старшыню КДБ Сьцяпана Сухарэнку і першага намесьніка старшыні КДБ Васіля Дземянцея.

Старшынём КДБ прызначылі былога начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта Юр’я Жадобіна.Замест яго начальнікам Сужбы бясьпекі прэзыдэнта прызначаны Андрэй Уцюрын, які кіраваў упраўленьнем асабістай аховы гэтай структуры. Паводле афіцыйных крыніцаў, Сьцяпан Сухарэнка звольнены з пасады старшыні КДБ у сувязі зь пераводам на іншую працу. Як камэнтуюць у Менску гэтыя кадравыя перастаноўкі?

Мікалай Статкевіч заявіў, што гэта зьвязана з элемэнтарным страхам і недаверам:

“У такой сытуацыі пад узьдзеяньнем страху не зважаюць на прафэсіяналізм — ставяць людзей, якія бліжэйшыя, якіх думаюць, што ведаюць, якім давяраюць. Цяпер небясьпекі чакаюць ад Масквы. Мабыць, тых, хто мае кантакты зь ёй, з тымі, хто мае кантакт з Масквой, — вось гэтых людзей будуць прыбіраць. Нават “пацукі” і “польскія шпіёны” не дапамогуць. Сухарэнка не блішчэў інтэлектам. І, наагул, органы за часам Лукашэнкі вельмі зьмяніліся ня ў лепшы бок, якраз паводле ўзроўню інтэлекту і прафэсіяналізму. Сьведчу як чалавек, супраць якога працавалі. Цяпер усё да дубовага там: падкінуць што-небудзь, бойку справакаваць, наркотыкі, дзяцей пасадзіць. Вось такі ўзровень”.

• У чым прычына адставак у КДБ?, 17.07.2007 • Зьнятыя з пасады два вышэйшыя кіраўнікі беларускага КДБ, 17.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG