Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнятыя з пасады два вышэйшыя кіраўнікі беларускага КДБ


Радыё Свабода Кіраўнік Беларусі А. Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў старшыню КДБ Беларусі генэрала-лейтэнанта Сьцяпана Сухарэнку і яго першага намесьніка генэрала-маёра Васіля Дземянцея.

Урадавае агенцтва БЕЛТА паведамляе, што новым старшынём КДБ Беларусі прызначаны генэрал-маёр Юры Жадобін, які раней працаў начальнікам Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Замест яго начальнікам Службы бясьпекі прэзыдэнта прызначаны падпалкоўнік Андрэй Уцюрын, які працаваў начальнікам упраўленьня асабістай аховы Службы бясьпекі прэзыдэнта.

Новаму кіраўніцтву КДБ даручана у найкароткія тэрміны ўнесьці прэзыдэнту Беларусі прапановы аб кадравым умацаваньні Каміэтэту дзяржаўнай бясьпекі.

Падрабязнасьці ў рэпартажах нашых карэспандэнтаў і аналіз падзеі ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” слухайце пазьней у эфіры і чытайце на нашым сайце.



Генэрал Юры Жадобін працаваў на пасадзе кіраўніка Службы аховы прэзыдэнта ад 9 верасьня 2003 году. Ён нарадзіўся ў 1954 годзе ў Днепрапятроўску. Ва ўзброеных сілах – з 1972 году. У 1976 годзе скончыў Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, у 1985 – камандны факультэт Ваеннай акадэміі бронетанкавых войскаў у Маскве. За час ад 1976 году да 1990-га даслужыўся да камандзіра палка. Ад 1990-га да 1999 году служыў на камандных пасадах у сыстэме Грамадзянскай абароны Беларусі і ўнутраных войсках МУС. Ад 1999 году і да прызначэньня на пасаду кіраўніка Службы аховы прэзыдэнта працаваў намесьнікам міністра ўнутраных справаў – камандуючым унутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь.



• Лукашэнка прызначыў новага шэфа КДБ, 20.01.2005
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG