Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Гардзіеўскі: “Справа Лугавога толькі пачынаецца”


Радыё Свабода Напярэдадні Вялікабрытанія абвясьціла, што высылае чатырох расейскіх дыпляматаў, пратэстуючы супраць адмовы Расеі выдаць Андрэя Лугавога, падазраванага ў забойстве брытанскага грамадзяніна Аляксандра Літвіненкі. Будуць прынятыя і іншыя захады. Расея ў адказ назвала крок Брытаніі “амаральным” і заявіла, што таксама вышле брытанскіх дыпляматаў.

Аб справе Літвіненкі і аб тым, як будуць разгортвацца брытанска-расейскія дачыненьні, у інтэрвію Радыё Свабода разважае былы рэзыдэнт КДБ у Вялікабрытаніі, а цяпер гісторык разьведкі ў Лёндане Алег Гардзіеўскі.

Гардзіеўскі: “Справа ў тым, што, з аднаго боку, гісторыя з Лугавым канчаецца, але, зь іншага боку, толькі пачынаецца. Таму што ўпершыню зроблена заява аб захадах, санкцыях, якія брытанскі ўрад ужывае, таму што брытанскага грамадзяніна забілі на брытанскай зямлі, такога не было. Гэта патрабуе вельмі буйных мераў. Апрача таго, дагэтуль, усе апошнія месяцы, Расея паводзіла сябе ў дачыненьні Брытаніі з выклікам і надзвычай груба. Пасьля гэтага цяпер Брытанія прыняла супраць Расеі нібыта сьціплыя захады, таму што яны высылаюць чатырох дыпляматаў, яны абвяшчаюць, што будуць дамаўляцца аб захадах у эўрапейскай супольнасьці, і яны склалі сьпіс буйных расейскіх чыноўнікаў, якім наогул ня будзе доступу ў Вялікую Брытанію. Хаця гэта гучыць сьціпла, насамрэч гэта даволі шмат, таму што не вядома, што вырашыць эўрапейская супольнасьць, а таксама многім буйным чыноўнікам ня надта прыемна быць, так бы мовіць, пэрсонай нон грата ў Вялікабрытаніі. Так што гэтыя захады даволі істотныя”.

• Справа Літвіненкі: падазраваны выстаўляе абвінавачваньні, 31.05.2007 • Ці было забойства Літвіненкі палітычным?, 23.05.2007
XS
SM
MD
LG