Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Братам Скрабцам адмовілі ў правядзеньні палітычных рок-фэстываляў


Уладзімер Глод, Менск Менскі гарвыканкам не дазволіў кіраўніку дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргею Скрабцу і яго малодшаму брату Аляксандру арганізаваць рок-фэстывалі. Яны мелі правесьці імпрэзы ў парку імя Дружбы народаў.

У адказе, які падпісаў намесьнік старшыні гарвыканкаму Міхаіл Ціцянкоў, гаворыцца: “на тэрыторыі парку пачынаюцца работы для падрыхтоўкі пляцоўкі да сьвяточных мерапрыемстваў, якія прысьвечаныя 940-м угодкам Менску”.

Фэсты, якія хацелі правесьці браты Скрабцы, паводле іх заяўкі, патрэбныя, “каб прыцягнуць увагу грамадзтва да дрэнных умоваў, у якіх у Беларусі ўтрымліваюцца палітвязьні”.

Менавіта гэта і стала прычынай адмовы, лічыць Сяргей Скрабец. Ён сказаў Радыё Свабода: “Калі б менскія ўлады не хацелі нам перашкаджаць, яны прапанавалі б пляцоўку для канцэртаў у іншым месцы. Хіба ж у сталіцы ўсяго адзін парк?!”

• Браты Скрабцы хочуць ладзіць рок-фэстывалі й пікеты ў падтрымку Казуліна, 02.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG