Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу У.Шульжыцкага перагледзіць Смаргонскі суд


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Напярэдадні ў абласным судзе судзьдзя І.Собалеў задаволіў скаргу Смаргонскай пракуратуры й прыняў рашэньне накіраваць адміністрацыйную справу Ўладзімера Шульжыцкага на перагляд у Смаргонскі суд.

Суд над Шульжыцкім адбываўся ў Смаргоні ў траўні. Яго затрымалі міліцыянты за тое, што ён раскідваў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода, але пратакол склалі за тое, што ён нецэнзурна лаяўся.

Судзьдзя Аляксандар Квяткевіч апраўдаў Шульжыцкага з-за адсутнасьці правапарушэньня. З гэтым рашэньнем на пагадзілася смаргонская пракуратура й абскардзіла рашэньне.

Дата перагляду справы пакуль невядомая.

• У Смаргоні апраўданы Ўладзімер Шульжыцкі, 05.06.2007 • Прэзыдэнт РСЭ/РС Джэф Гедмін: Перасьлед слухача трывожыць і шакуе, 24.04.2007 • У. Шульжыцкі праехаў 40 км на ровары на “Чарнобыльскі шлях”, 27.04.2007 • Смаргонь: 18-гадовага актывіста судзяць за распаўсюд рэклямы Радыё Свабода, 25.04.2007
XS
SM
MD
LG