Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Польскія шпіёны, як і само беларускае КДБ... толькі сьмеху і вартыя"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 17 ліпеня, аўторак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Падпалкоўнік запасу Майсеенка Генадзь: “Наконт тэлевізійнага шоў пра польскіх шпіёнаў. Акрамя рогату і мілаваньня, якое пасьля паказу ўзьнікае ў разумных людзей, мушу дадаць яшчэ пару штрыхоў. Першае, сапраўдную працаздольнасьць і якасьць супрацьпаветранай аховы зьлёгку з дапамогай сучасных тэхналёгій мажліва зьведаць праз сучасныя зямныя спадарожнікі. Другое. Дзякуючы дамове аб звычайнай зброі, зь якой, як выказаўся пан Лукашэнка, Беларусь ня выйдзе ў бліжэйшы час, таксама Польшча, як сябра НАТА, лёгка мусіць атрымаць усю інфармацыю, якую Беларусь павінна поўнасьцю даваць, бо праверкі робяцца кожныя паўгода. Адсюль польскія шпіёны, як і само беларускае КДБ, аб контравыведачнай працаздольнасьці, якасьці гаварыць проста не выпадае, толькі сьмеху і вартыя..."

Дзед Іван Фёдаравіч: “Хачу аўтарам "Менскага маніфэсту" аб далучэньні Беларусі да Расеі напомніць словы былога прэзыдэнта Злучаных Штатаў: “Калі краіна прадае незалежнасьць за нейкія іншыя выгоды, то яна абавязкова страціць і тое, і другое”. Аўтарам маніфэсту я дам у падарунак бацькаў човен, і хай яны вяслуюць па Дняпры хоць да самага Чорнага мора, а там у Турэччыну. Кожны турак ім скажа, што ніколі сваю краіну далучаць да іншай краіны ён ня будзе. Далучэньне Беларусі да Расеі – гэта гібель для усяго беларускага. Жыве Беларусь!”

Спадар: “Найвялікшая пагроза для Беларусі сыходзіць ад сучаснай улады, дыктатарскага рэжыму гэтай улады. Улада зьнішчае беларускую мову, беларускую культуру, гісторыю, навуку. Найбольш актыўныя барацьбіты за сьветлую будучыню Беларусі або зьнішчаныя, або сядзяць у турмах, або вымушаны зьехаць за мяжу. Чуў зьвесткі, што гадоў праз 50 у Беларусі застанецца толькі 5 мільёнаў насельніцтва. А праз 100 гадоў толькі мільён. Ня будзе чаго нішчыць і сам рэжым лопне. На Беларусі атрымаецца купалаўскае “Раскіданае гняздо”. Але ж Бог літасьцівы. Жыве Беларусь!”

Сталы слухач: “Я тут чуў, што людзі выказваліся наконт студэнтаў, якія займаюцца ў Польшчы. Іх больш нікуды ня возьмуць. Людзі ня так разумеюць, чаму яны там вучацца – улады іх ня хочуць выпускаць, баяцца, яшчэ там нешта… Каму яны там патрэбныя?! (...) Таму што калі ты паступіў – вучыся, а не лазь недзе! Ён жа будзе прапускаць заняткі. Які ж гэта будзе спэцыяліст?! Вось і усё. Усё тлумачыцца вельмі проста..."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG