Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: непаўналетняга актывіста адпусьцілі пасьля “прафіляктычнай гутаркі”


Радыё Свабода 15-гадовага актывіста Кастуся Яўсеева затрымалі падчас традыцыйнай акцыі, прымеркаванай да Дня салідарнасьці. Ён разам зь іншымі актывістамі распаўсюджваў брашуру “Зьніклыя людзі ў Беларусі”.

У Ленінскай управе ўнутраных спраў Магілёва актывіста пратрымалі больш за гадзіну. Цягам гэтага часу яму забаранялі адказваць на тэлефанаваньні.

Міліцыянты спраўдзілі ягоныя пашпартныя зьвесткі, а таксама правялі прафіляктычную гутарку, у часе якой маёр Паркоў прапанаваў Кастусю інфармаваць яго пра меркаваныя акцыі апазыцыі і іхных арганізатараў.
XS
SM
MD
LG