Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятро Васючэнка: “Прыходзяць зацікаўленыя беларускай літаратурай людзі...”


Валер Каліноўскі, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровымі гасьцямі – беларускія літаратары. Сёньня свае творы чытаў Пятро Васючэнка.

Каліноўскі: “Чаму вы абралі для чытаньня менавіта казкі?”

Васючэнка: “Паколькі ў мяне на чэскую мову перакладзены апавяданьне, эсэ і некалькі казак, я выбраў самі кароткі жанр – апавяданьне вялікі, эсэ яшчэ большае... Публічнае чытаньне прозы – гэта цяжкая рэч і для аўтара, і для публікі. Гэта не паэзія, ня вершы. Казкі ў гэтым сэнсе – самы паэтычны і лёгкі матэрыял”.

Каліноўскі: “Якія вашыя ўражаньні ад чытаньня?”

Васючэнка: “Па-першае, вельмі прыемна дзівіць цікавасьць чэскага грамадзтва да беларускай літаратуры. Хаця заля і не запаўняецца на сто працэнтаў, але зь імпрэзы ў імпрэзу прыходзіць кола зацікаўленых у беларускай літаратуры людзей, якія слухаюць, задаюць пытаньні, дыскутуюць”.

Каліноўскі: “Увесь час там гучыць мараўскае пытаньне. Вы да яго былі добра падрыхтаваны, нават прачыталі верш "Брно, горад расстаньня"...”

Васючэнка: “Так, я даўно думаў пра Брно і згадаў кнігу, якую прачытаў у дзяцінстве, зьвязаную з гэтым горадам, і сюжэт гэты добра лёг у кантэкст мараўскага пытаньня”.

Пятро Васючэнка нарадзіўся ў 1959 годзе ў Полацку, скончыў факультэт журналістыкі БДУ, абараніў дысэртацыю ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Займаецца літаратурнай крытыкай і літаратуразнаўствам, піша п''есы, апавяданьні, казкі і эсэ. Ягоная кніга для дзяцей ад 8 да 85 гадоў "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" ў 2004 годзе атрымала "Глінянага Вялеса" як найлепшая кніга году. Ягоныя творы публікаваліся па-чэску ў "Анталёгіі беларускага апавяданьня" (выдавецтва "Větrné mlýny", 2006), зборніку "Neznámé Bělorusko" і ў часопісе "Rozrazil" (10/2006) (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Заўтра – Ігар Бабкоў, пазаўтра – Сяргей Абламейка

Госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч, 15.07.2007 Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
XS
SM
MD
LG