Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава: Алесь Пушкін узяў удзел у пікеце да Дня салідарнасьці


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве, каля будынку амбасады Беларусі, адбыўся пікет з нагоды Дня салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых. Каля 15 чалавек трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі, партрэты зьніклых палітыкаў і плякаты з надпісамі “Дыктатара ў турму”, “Свабоду палітвязьням”.

У пікеце ўзяў удзел вядомы беларусі мастак Алесь Пушкін, які зьвярнуўся да прыстуных з кароткай прамовай.

“Усе мы – беларусы, якія жывуць у Беларусі і тут у Польшчы, павінны памятаць, што нельга будаваць што – заўгодна, ісьці да нейкай мэты праз забойствы, праз перасьлед тых, хто думае іначай. Трэба правесьці сьледзтва, знайсьці і пакараць вінаватых у гэтых злачынствах, кім бы яны ні былі. Потым пакаяцца і сказаць – такое больш не паўторыцца ніколі!”, сказаў мастак.

Каля агароджы амбасады ўдзельнікі пікету запалілі белыя і чырвоныя зьнічы.

Дзень салідарнасьці ў Варшаве, 16 ліпеня 2007 г

Дзень салідарнасьці ў Варшаве, 16 ліпеня 2007 г

Дзень салідарнасьці ў Варшаве, 16 ліпеня 2007 г

Дзень салідарнасьці ў Варшаве, 16 ліпеня 2007 г; Алесь Пушкін
Мастак Алесь Пушкін ля будынку беларускай амбасады

Дзень салідарнасьці ў Варшаве, 16 ліпеня 2007 г
XS
SM
MD
LG