Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 16 ліпеня


Зьміцер Падбярэскі, Менск Агляд беларускага сеціва

На форумах парталу наведнікі камэнтуюць затрыманьне ў Беларусі чарговых шпіёнаў. У шпіянажы падазраюць былых беларускіх вайскоўцаў Рускіна, Богдана, Карнелюка і Пяткевіча. Паводле КДБ, былы маёр Узброеных сілаў Расеі Юрэня, які таксама праходзіць па гэтай справе, сам паведаміў пра сваю дзейнасьць ФСБ Расеі. Учора ў эфіры тэлеканалу ОНТ намесьнік старшыні КДБ Беларусі Віктар Вягера заявіў, што шпіёны — былыя вайскоўцы, якія зьбіралі зьвесткі для польскай разьведкі. Як паведамлялася ў тэлеэфіры, адзін з затрыманых Уладзімер Рускін заявіў, што яго завэрбавала польская выведка на тэрыторыі Польшчы. Паводле Рускіна, пры ўезьдзе ў Польшчу памежныя службы знайшлі ў ягонай машыне алькаголь, колькасьць якога ў пяць разоў перавышала норму, і польская выведка прапанавала не зьвяртаць увагу на гэта, калі ён стане рэзыдэнтам у Беларусі.

Ali_Toy дзівіцца: “А я вось не зразумеў... Там усе пяцёра шпіёнаў былі рэзыдэнтамі? Ці рэзыдэнтам быў той, у каго была гарэлка? Ну тыпу «у мяне гарэлка, значыць, я галоўны»! І яшчэ: я думаю, што гэта будзе вельмі каштоўным назіраньнем: колькасьць алькаголю ў багажы Уладзімера Рускіна ў пяць разоў перавышала норму і шпіёнаў таксама пяцёра! Гэта ж ня проста супадзеньне?!»

Простопрохожий: “Мне, як асобе, якая мела "допуск" у свой час, надзвычай цікава, адкуль інфармацыя ў палякаў на гэтых афіцэраў. Я колькі разоў перасякаў гэтую мяжу — ні разу не заціваліся маім "мінулым"... Карацей, як слушна заўважыў Novelist, мапет шоу для лехтарату...»

Враг Государства: “Прадалі Радзіму за пяць бутэлек гарэлкі. Гэбэ шызануўся. Тут дохлыя пацукі апачываюць».

dime_stuff: “Прапаганда апускае плянку ўсё ніжей і ніжей, каб было зразумела тым, каму 80-90, бо ўсё менш і менш застаецца тых, хто верыць у гэтыя казкі сярод моладзі і насельніцтва 40-60-гадовага ўзросту...»

У l_u_f_t піша пра цырымонію ўручэньня "ЖЖ.Бай" — прэміі блогерам (сам l_u_f_t, дарэчы, атрымаў прэмію ў намінацыі "Рыал Копіпасьцер"): «У цэлым, усё было пазытыўна, але колькі штрышкоў. Замест картак я б нарабіў бэджыкаў, каб не хадзіць як дурню і не пытацца "ты хто", зьнізіў бы гучнасьць музыкі дэцыбэл на 20 (размаўляць немагчыма), звольніў вядучага зь ягоным «искромётным» гумарком, увесь пэрсанал гэтага клюбу за празмерную страсьць наладжваць чэргі на пустым месцы ну і клюб сам зачыніў бы, да кучы. Таму што шампанскае (далёка не «Домпэрыньён») па 250.000 за бутэльку ў сацыяльна-арыентаванай дзяржаве — гэта форменнае злачынства».

Тэму ўручэньня "ЖЖ.by" працягвае veter-r-r: «Сама арганізацыя ў цэлым была на нармальным сярэднім узроўні. Вядучы нешта там балбатаў, блытаючы тэрміны і нікі намінантаў, пераможцы выступалі з падзякамі цалкам шчыра. Фундатары зьбеглі яшчэ да заканчэньня мерапрыемства, а ім хацелі даць памятныя прызы. Плякат "Шпаркага дамавіка" ўвесь час адвальваўся, радуючы публіку. Прэсы было ці ня больш, чым уласна ўдзельнікаў. ОНТ, Першы музычны, натоўп фатографаў, якія пастаянна закрывалі сцэну ад гледачоў».

На за подпісам «Кіроўцы» сёньня зьявіўся такі перасьцерагальны допіс: «На мытні Казловічы ўтварылася вялізная чарга машын. Людзі чакаюць сваёй чаргі некалькі сутак з-за некампэтэнтнасьці работнікаў мытні. Афармленьне адбываецца больш за суткі. Пры адсутнасьці апісаньня грузу беларускія мытнікі адпраўляюць машыну ў Польшчу, хоць у кіроўцы няма польскай візы, а палякі не пускаюць. Вось такі кругаварот! Вельмі просім дапамагчы выправіць сытуацыю».

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG