Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень салідарнасьці ў Менску прайшоў без затрыманьняў


Любоў Лунёва, Менск Дзень салідарнасьці ў Менску пачаўся на Кастрычніцкай плошчы, а скончыўся каля кляштару бэрнардынцаў у палове на дзявятую вечара. Яшчэ раней некалькі моладзевых актывістаў прымацавалі партрэты зьніклых і палітвязьняў каля буйных крамаў у мікрараёнах Уручча і Малінаўка.

На Кастрычніцкай плошчы ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці сустрэлі кардоны спэцназу міліцыі. Людзі ў цывільным пачалі выціскаць удзельнікаў акцыі ў бок ГУМу і ў бок плошчы Свабоды. Потым пачаўся другі этап “зачысткі”, і людзей выдалялі з Кастрычніцкай плошчы адразу ў бок плошчы Свабоды.

Напачатку акцыі былі затрыманыя некалькі актывістаў “Маладога фронту”, сярод іх – Наста Палажанка, але ўсё скончылася тым, што міліцыянты праверылі іхныя дакумэнты, пратрымалі іх некалькі хвілінаў і адпусьцілі.

А 8-й вечара людзі сабраліся на традыцыйную супольную малітву каля кляштару бэрнардынцаў – спэцназ міліцыі назіраў за гэтай акцыяй здалёк. Затрыманьняў не было.

На Кастрычніцкай плошчы:

Дзень салідарнасьці ў Менску, 16 ліпеня 2007 г

Дзень салідарнасьці ў Менску, 16 ліпеня 2007 г

Дзень салідарнасьці ў Менску, 16 ліпеня 2007 г

Дзень салідарнасьці ў Менску, 16 ліпеня 2007 г

Каля касьцёла бэрнардынцаў:

Дзень салідарнасьці ў Менску, 16 ліпеня 2007 г

Дзень салідарнасьці ў Менску, 16 ліпеня 2007 г

Дзень салідарнасьці ў Менску, 16 ліпеня 2007 г

Акцыя да Дня салідарнасьці адбылася таксама ў Салігорску.

Дзень салідарнасьці ў Салігорску, 16 ліпеня 2007 г

Дзень салідарнасьці ў Салігорску, 16 ліпеня 2007 г

Акцыя салідарнасьці ў Менску: АМАП выціснуў людзей з плошчы 16.07.2007
XS
SM
MD
LG