Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што можа цікавіць замежных шпіёнаў у Беларусі?


Іна Студзінская, Менск Якія сакрэты, дзяржаўныя таямніцы могуць цікавіць шпіёнаў, замежныя выведкі ў Беларусі? Гэта пытаньне задавала менчукам наша карэспандэнтка.

Спадар: “Вайсковая тэхніка, у першую чаргу. У нас, у прынцыпе, шмат цікавага ёсьць у краіне”.

Юнак: “Мы знаходзімся ў цэнтры Эўропы, таму наша месца знаходжаньня выклікае інтарэс у іншых краінаў”.

Дзяўчына: “Мне падаецца, што замежнікаў цікавяць нейкія пытаньні, зьвязаныя з вайсковай дзейнасьцю нашай краіны”.

Спадарыня: “Цікавіць усіх, якая тут сытуацыя, паколькі яна напружаная, што народ думае пра прэзыдэнта”.

Спадар: “Разьмяшчэньне розных ваенных аб’ектаў, а таксама вайсковае супрацоўніцтва зь іншымі краінамі”.

Спадарыня: “Адсталыя ў нас тэхналёгіі, каб тут шукаць нейкія сакрэты. Наша прамысловасьць адсталая, мы самі мусім шукаць сакрэты ў іншых краінах. А ў нас шукаць няма чаго”.

Юнак: “Магчыма, разьмяшчэньне войскаў, разьмяшчэньне нейкіх абаронных пазыцый”.

Спадар: “Я ведаю, што ў Беларусі стаяць антэны, якія кіруюць падводнымі лодкамі расейскімі, і гэтыя антэны ў нас рускія здымаюць у арэнду. Магчыма, штосьці з гэтым зьвязанае”.

Дзяўчына: “Я ня думаю, што мы вынайшлі штосьці такое, што б магло зацікавіць іншыя краіны”.

Спадарыня: “Тым больш Польшчу, якая значна больш разьвітая ў параўнаньні з нашай краінай. Магчыма, мы калі-небудзь і дажывем да тых часоў, калі ў нас зьявіцца штосьці, што можна вышукаць, але зараз такога няма”.

Дзяўчына: “У нас шмат таямніцаў, пра якія нам не гавораць. Але ня ведаю, наколькі цікавая яны доля ўрадаў замежных краінаў”.

Карэспандэнтка: “Якія, напрыклад?”

Дзяўчына: “Можа, ваенныя, расейская армія, магчыма, тут прамышляе”.

Спадарыня: “Я думаю, гэта ваенная галіна, магчыма, кантакты Беларусі з рознымі цікавымі краінамі”.

Спадар: “Тэхнічныя пытаньні. Нафтахімія. Што-небудзь, зьвязанае з транзытам. Бо непрадказальная зараз сытуацыя, і якія пляны ў нашага кіраўніцтва”.

Спадар: “Магчыма, ваенныя сакрэты ёсьць”.

Спадарыня: “Я мяркую, толькі тыя, дзе прэзыдэнт Беларусі бярэ грошы і куды ён потым іх перапраўляе”.

Спадар: “Ня ведаю, ня ведаю”.

Юнак: “Ня ведаю, якія тут могуць быць супэр-мэга-сакрэты. Можа, прэзыдэнт штосьці хавае ад людзей, тое, што зьвязанае са зьнікненьнямі людзей”.

Спадар: “Гандаль зброяй, танкі ў нас прадаюць за мяжу яшчэ савецкія”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG