Удзельнікі Маршу паняволеных народаў у Нью-Ёрку скандавалі: “Лукашэнка – не! Беларусь – так! Жыве Беларусь! Свабода Беларусі!”
Прэзыдэнт Камітэту паняволеных народаў Хорст Угліч сказаў Радыё Свабода:
Угліч: “Мы ладзім гэты Марш паняволеных народаў сёлета 49-ты раз. Мы будзем гэта рабіць, пакуль усе народы ня будуць вольнымі. Чаму так шмат беларускіх бел-чырвона-белых сьцягоў? У Беларусі дасюль пануе дыктатура, з-за палітыкі Лукашэнкі, якую не тое што нельга назваць дэмакратычнай – яна хутчэй сталінісцкая. Мы падтрымліваем змаганьне беларусаў за дэмакратыю і свабоду”.
У маршы бралі удзел Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне, Беларускі моладзевы рух Амэрыкі. Іх прадстаўнікі сказалі Радыё Свабода:
Андрэй: “Мы пратэстуем супраць несправядлівасьці, супраць дыктатураў ва ўсім сьвеце, асабліва ў Беларусі. Вось ідзем маршам, каб нагадаць людзям Амэрыкі, што ў Эўропе ёсьць яшчэ апошні дыктатар – у Беларусі”.
Віталь: “Сёньня адбываецца Марш паняволеных народаў, у якім прымае удзел некалькі краінаў, у якіх адбываюцца нядобрыя рэчы. Я зь Беларусі, я – нязгодны з тым, што адбываецца ў маёй краіне, і таму я тут”.
Чаму так шмат беларускіх бел-чырвона-белых сьцягоў сёньня?
Віталь: “Таму што нас шмат!.. (чутна, як удзельнікі скандуюць па-беларуску: “Жыве Беларусь!”
Марш пачаўся на скрыжаваньні 5 і 59 авеню, калёна дайшла да Катэдральнага сабору сьв. Патрыка, дзе адбылася імша за ўсе паняволеныя народы, пасьля якой удзельнікі маршу прайшлі да Цэнтаральнага парку на мітынг. У ліку выступоўцаў быў Зянон Пазьняк, які распавёў пра рэпрэсіі ў Беларусі і апошнія затрыманьні моладзевых актывістаў, заклікаў змагацца за вызваленьне ўсіх палітзьняволеных у Беларусі.
Выступае Хорст Угліч
Выступае Зянон Пазьняк
Ля катэдральнага сабору сьв.Патрыка
Зянон Пазьняк у шэрагу дэманстрантаў
(Фота: Алесь Вінакураў)