Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне "Свабоды": “Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?”


Іна Студзінская, Менск У Беларусі разгарэўся чарговы “шпіёнскі скандал”. Выкрытыя грамадзяне Расеі і Беларусі, якія нібыта займаліся шпіянажам на карысьць Польшчы. Зьнешнія выведкі якіх замежных краінаў могуць цікавіцца Беларусьсю? Гэта пытаньне менчукам задавала наша карэспандэнтка.

Слухаць:



Спадар: “Цікавасьць, канечне, нашы самыя блізкія суседзі выяўляюць: Літва, Польшча, Украіна. Але наўрад ці хтосьці сур’ёзна баіцца, занепакоены, што нейкая пагроза можа быць з боку Беларусі”.

Юнак: “Можа быць, Амэрыка, Расея могуць быць зацікаўленыя. Таксама Ўкраіна, Літва, Латвія, Польшча”.

Дзяўчына: “Я нават і ня ведаю, хто ў пляне выведкі можа цікавіцца Беларусьсю”.

Спадарыня: “Хіба што Амэрыка можа цікавіцца, ёй усё трэба ведаць”.

Спадар: “Ды ўсе – і блізкае, і далёкае замежжа”.

Юнак: “Я чуў, што амэрыканцы хочуць фізычнага зьнішчэньня нашага прэзыдэнта. Ім патрэбны захоп улады, таму што Беларусь – гэта пляцдарм паміж Расеяй, і ім хацелася б кантраляваць гэтую тэрыторыю”.

Дзяўчына: “Я думаю, гэта перш за ўсё Літва, Расея, ЗША”.

Спадар: “Амэрыка, хутчэй за ўсё. Паколькі мы знаходзімся ў цэнтры Эўропы, наша геапалітычнае знаходжаньне выклікае цікаўнасьць у іншых краінаў, асабліва ў краінаў-сяброў НАТО, я думаю”.

Дзяўчына: “Мне здаецца, што гэта перш за ўсё ЗША і Расея. Іх цікавяць перадусім пытаньні, зьвязаныя з вайсковай дзейнасьцю нашай краіны”.

Спадар: “Я думаю, усе. Усе краіны цікавяцца Беларусьсю. Эўропе па-свойму цікава, што адбываецца ў Беларусі”.

Спадарыня: “Сакрэты, асабліва дзяржаўныя, цікавыя ўсім”.

Спадар: “Гэта могуць быць краіны суседнія, да прыкладу, Польшчы, Эўразьвязу”.

Дзяўчына: “Шчыра кажучы, я наагул не магу ўявіць, каму Беларусь можа быць цікавая”.

Карэспандэнтка: “На вашу думку, якія краіны могуць цікавіцца Беларусьсю ў пляне выведкі?”

Спадар: “Кітай. Таму што мы цікавімся Кітаем”.

Юнак: “Максымум – Паўночная Карэя, таму што ва ўсіх астатніх узровень разьвіцьця значна вышэйшы”.

Спадар: “Я думаю, любыя. Шпіянаж ёсьць паўсюль. Жыць без шпіянажу – гэта значыць, быць сьляпым у сьвеце тых, хто бачыць. І нашы шпіёняць, і ў нас шпіёняць”.

Дзядуля: “Божа ж мой, вядома: Злучаныя Штаты Амэрыкі. І той, хто за імі стаіць – Польшча, Нямеччына”.

Дзяўчына: “У нас нічога ня выведаеш, усё схавана”.

Юнак: “Нават і ня ведаю”.

Спадар: “У першую чаргу, Расеі цікава, што тут робіцца. Таму што празь Беларусь ідуць і газ, і нафта, і наркотыкі, і зброя, на якіх тая самая Расея і зарабляе. Ім гэта і цікава. Астатнія проста хвалююцца за нас, гаротных”.

Юначка: “Расея, Украіна, Польшча, менавіта суседнія краіны”.

Спадар: “Краіны Эўропы: Польшча, Чэхія, Бэльгія”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG