Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – паэт Сяргей Законьнікаў


Радыё Свабода Сёньня госьцем “Начной Свабоды” – паэт Сяргей Законьнікаў, які на мінулым тыдні ўдзельнічаў у праграме "У што я веру". У апытаньні людзі на вуліцах Віцебску скажуць, пра што павінны пісаць паэты і пісьменьнікі, каб гэта прыносіла прыбытак?

Мы таксама распавядзём гісторыю забітага злачынцамі 23-гадовага нью-ёрскага паліцыянта Расэла Цімашэнкі, які нарадзіўся ў Бабруйску, прэзэнтуем новы альбом "Крывавы сакавік" гурту "Чырвоным па Белым", пра свае ўражаньні ад выступу на літаратурным фэстывалі ў чэскім Брне раскажа Пятро Васючэнка.

Гарадзенцы ў сувязі з чарговым беларуска-польскім шпіёнскім скандалам раскажуць, якія тайны яны маглі б выдаць замежным шпіёнам.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў пачне аповед пра гісторыю фэсту маладой беларускай музыкі "Басовішча", а ў анталёгіі "Начной чытанкі" прагучыць трансгрэсіўная проза Ільі Сіна зь Менску.

Пасьля 23-й гадзіны – у перадачы "Праскі акцэнт" навучаньне беларускіх студэнтаў за мяжой абмяркоўваюць кіраўніца cтаршыня Камітэту дапамогі палітрэпрэсаваным Іна Кулей, дырэктар цэнтру завочнай і дыстанцыйнай адукацыі Эўрапэйскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні Рыгор Мінянкоў і вядучая перадачы нашага радыё “Беларускае замежжа” Тацьцяна Поклад.

У Доме літаратара, сярод іншага – пра зборнік выбраных вершаў трынаццаці паэтаў зь Літвы, Польшчы, Украіны, Расеі і Беларусі і рэцэнзія на новую паэтычную кнігу Ўладзімера Арлова “Паром празь Ля-Манш”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG