Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Варшава пакуль не рэагуе на “шпіёнскую справу”</B>


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве ні МЗС, ні спэцслужбы пакуль афіцыйна не камэнтуюць справу з затрыманьнем грамадзянаў Беларусі і Расеі, якія нібыта займаліся шпіянажам на карысьць Польшчы. Афіцыйныя структуры спасылаюцца на “адсутнасьць дакладнай інфармацыі ў гэтай справе”.

Між тым аглядальнік польскага радыё ў справе Беларусі, былы шматгадовы карэспандэнт “Gazety Wyborczej” ў Беларусі Цэзары Галінські сказаў нашаму радыё, што лічыць захады беларускіх спэцслужбаў “адказам на арышт летась у Літве беларуса Сяргея Моніча, якога абвінавацілі ў шпіянажы на карысьць Беларусі”, а таксама “жаданьнем Аляксандра Лукашэнкі, які апынуўся ў складанай сытуацыі, паказаць Маскве, што ён застаецца найлепшым саюзьнікам Крамля”.

А былы першы намесьнік амбасадара Польчшы ў Беларусі Марак Буцька, які таксама быў выдалены зь Беларусі, лічыць, што мэта захадаў беларускіх уладаў – запалохаць уласных грамадзянаў, каб тыя не кантактавалі з палякамі.

“Я б глядзеў перадусім на тое, які эфэкт прыносяць такія захады. А эфэкт такі – ізноў у беларускім грамадзтве ствараецца атмасфэра псыхозу, страху перад кантактамі з замежжам, асабліва з Польшчай, польскімі мэдыямі. Паказваюць, што за які заўгодна кантакт з кім заўгодна з Польшчы можна быць абвінавачаным у шпіянажы. Другое – кожны, хто хаця б крыху арыентуецца ў тым, як працуюць сучасныя спэцслужбы, ведае, што тэрмін “шпіёнская сетка” апошні раз ужываўся ў часы другой сусьветнай вайны. Цяпер няма ніякіх сетак, агенты выведак працуюць самстойна. Схапіць адразу столькі агентаў – гэта выглядае як тэатр, інсцэніроўка. Нідзе ў сьвеце апошнім часам нічога такога не было, і я ня веру, што вось у Беларусі гэта мела месца. Гэта альбо вялікая інсцэнізацыя, для якой сапраўды маглі быць выкарыстаныя афіцэры, якім сказалі гаварыць тое, што трэба, альбо гэтая справа ўвогуле цалкам сфабрыкаваная”, - кажа Марак Буцька.

• Шпіёнскай справы ў Вярхоўным судзе пакуль няма , 16.07.2007 • Намесьнік старшыні КДБ у эфіры ОНТ распавёў пра меркаваных шпіёнаў, 16.07.2007 • Польскі друк: затрыманьне так званых “польскіх шпіёнаў” – правакацыя Менску, 14.07.2007 • КДБ абясшкодзіў сетку агентаў польскай выведкі? , 13.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG