Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Алесін: “Расейскі крок Беларусі ня тычыцца”


Уладзімер Глод, Менск Беларускія незалежныя экспэрты падкрэсьліваюць, што прыпыненьне Расеяй свайго ўдзелу ў Дамове аб звычайных узбраеньнях у Эўропе ня тычыцца Беларусі.

Вайсковы аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Аляксандар Алесін адзначыў у інтэрвію Радыё Свабода, што “ў беларускага кіраўніцтва цяпер ёсьць дзьве магчымасьці: альбо ўстрымацца ад любых дзеяньняў, альбо сьледам за Расеяй прыпыніць удзел у Дамове аб звычайных узбраеньнях у Эўропе. Але я амаль на сто працэнтаў упэўнены, што Аляксандар Лукашэнка абярэ першы варыянт”.

Камэнтуючы суботні ўказ прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімера Пуціна аб прыпыненьні Расеяй удзелу ў згаданай Дамове, беларускі аглядальнік кажа, што “расейскі крок Беларусі ня тычыцца. А магчымы выхад Беларусі з прасторы дамовы акрамя пагаршэньня дачыненьняў з Захадам ёй больш нічога ня дасьць”.

Меркаваньні беларускіх назіральнікаў вы таксама пачуеце ў вечаровым эфіры і прачытаеце на нашым сайце пазьней
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG