Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскаму журналісту не дазволілі праехаць празь Беларусь


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Маскоўскага карэспандэнта “Gazety Wyborczej” Вацлава Радзівіновіча беларускія памежнікі высадзілі зь цягніка да Масквы і не дазволілі яму праехаць праз тэрыторыю Беларусі.

Вацлаў Радзівіновіч ехаў начным цягніком з Варшавы ў Маскву на працу. У Берасьці беларускія памежнікі, аднак, загадалі журналісту пакінуць цягнік.

Радзівіновіч: “Я ехаў нават не ў Беларусь гэтым разам, а ў Расею, дзе маю афіцыйную акрэдытацыю і зьбіраўся працаваць. Дарэчы, беларускія памежнікі прызналі, што ўсё у парадку з маімі дакумэнтамі – візай, пашпартам, ніводзін беларускі закон не парушаны. Маёр-памежнік, аднак, сказаў літаральна наступнае: “нягледзячы на гэта, беларуская дзяржава раіць вам ехаць у Расею альбо праз тэрыторыю Ўкраіны, альбо з Варшавы адразу самалётам у Маскву”.

У Берасьці Вацлава Радзівіновіча трымалі 6 газінаў пад наглядам у памяшканьні без прыбіральні, а потым пасадзілі ў цягнік да Тэрэспаля.

Радзівіновіч: “Гэта ўжо папросту перасьлед. Калі ёсьць у беларускіх уладаў да мяне нейкія прэтэнзіі, дык цягнік гэты далей затрымліваецца бадай што толькі ў Менску, дык няхай папільнавалі б, каб я ня выскачыў там праз вакно, каб сеяць варожую прапаганду ў Беларусі. Беларусь - гэта ж транзытная краіна, і можна напэўна празь яе тэрыторыю езьдзіць. Я спадзяваўся, што беручы пад увагу апошнія заявы беларускіх уладаў пра дыялёг з Захадам, нешта зьменіцца. Але вось, відаць, як гэты дыялёг выглядае”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG