Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Глыбокім будуць судзіць актывіста руху “За свабоду”


Радыё Свабода Сёньня а 9 гадзіне ў Глыбоцкім раённым судзе адбудзецца суд над актывістам руху “За Свабоду” Яраславам Берніковічам. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Учора ў Глыбокім адбылася акцыя руху “За Свабоду” ў справе папулярызацыі эўрапейскіх каштоўнасьцяў. На мясцовым рынку актывісты руху “За свабоду” распаўсюджвалі каляровыя брашуры “Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць Беларусі” і CD-дыскі з серыі “Песьні Свабоды”.

Паводле Яраслава Берніковіча, з усіх удзельнікаў міліцыянты затрымалі толькі яго аднаго. “Мяне затрымліваў падпалкоўнік Качан Генадзь Леанідавіч”, – паведаміў ён Свабодзе.

У пратаколе, складзеным на глыбоцкага актывіста, асобным радком запісана тое, што ён быў у майцы з надпісам “Рух “За Свабоду”. Майка была прызнаная атрыбутам несанкцыянаванай акцыі, бо яна нібыта забірала залішнюю ўвагу мінакоў, а слоган руху Аляксандра Мілінкевіча быў трактаваны міліцыянтамі за палітычны лёзунг.

Глыбоцкі кірмаш, Яраслаў Берніковіч распаўсюджвае “Песьні Свабоды” Яраслаў Берніковіч, пазьней затрыманы за распаўсюджваньне дыскаў “Песьні Свабоды”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG