Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец на Полаччыне


Радыё Свабода Палітык Павал Севярынец працягвае паездкі па краіне з мэтай арганізаваць ініцыятыўныя групы у стварэньні хрысьціянска-дэмакратычнага руху. У нядзелю Севярынец наведаў Полаччыну, у суботу сустракаўся з актывістамі Жлобіну.

Падчас сустрэчаў у Полацку і Наваполацку палітык падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго на так званай “хіміі”. Павал Севярынец лічыць, што ягонае знаходжаньне ў месьцы пакараньня – вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну не прайшло марна. Сёньня ў вёсцы ёсьць суполкі БНФ і ТБМ, пяць вяскоўцаў выпісваюць “Народную волю”, і больш як сорак чалавек падпісаліся ў свой час пад лістом, у якім выказваўся недавер старшыні мясцовай выбарчай камісіі.

На думку палітыка, вывесьці грамадзтва з крызысу можа толькі шырокі хрысьціянска-дэмакратычны рух. Паводле Севярынца, на дадзены момант у рэгіёнах створана 40 ініцыятыўных групаў, бліжэйшым часам адбудзецца паседжаньне арганізацыйнага камітэту руху. Былы палітвязень лічыць, што рух мае быць масавым і гуртаваць у сваіх шэрагах 7 – 10 тысяч актыўных сяброў.

Падчас сустрэчы Павал Севярынец прэзэнтаваў свае кнігі мастацкай прозы й публіцыстыкі, якія выйшлі апошнім часам.

• Павал Севярынец працягвае ўсебеларускую паездку на Гомельшчыне, 11.07.2007 • Павал Севярынец прэзэнтаваў сваю кнігу “Брату”, 5.07.2007 • Былы палітвязень Павал Севярынец наведаў Магілёў , 15.06.2007 • Мікола Статкевіч і Павал Севярынец — за эўрапейскую стратэгію, 23.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG